Дом самастойнага камфортнага пражывання для часовага пражывання адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян
Дом самастойнага камфортнага пражывання размешчаны па адрасе: аграгарадок Войкава, вул. Прамысловая, 7.

Прызначаны для часовага пражывання адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян і накіраваны на стварэнне ўмоў, набліжаных да хатніх, якія спрыяюць сацыяльнай рэабілітацыі пражываючых, адаптацыі ў іх сацыяльным асяроддзі праз зносіны і атрыманне адпаведнага сыходу, з прадастаўленнем ім сацыяльных і іншых паслуг зыходзячы з патрэбнасці ў іх, а таксама фарміраванне ў пажылых людзей матывацыі на далейшае вядзенне актыўнага ладу жыцця.

Побач з Домам размяшчаюцца крама, аддзяленне філіяла «Беларусбанк», пошта, сельскі дом культуры, бібліятэка, школа-сад, комплексны прыёмны пункт, праз дарогу знаходзіцца пажарны пост, а ў амбулаторыі можна не толькі атрымаць медыцынскія паслугі, але і набыць неабходныя лекі.
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца: 801718-52406, 801718-54630.

