Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт

18.11.2024 09:34

Гандаль і грамадскае харчаванне

Па стане на 01.01.2020 года ў Уздзенскім раёне налічваецца 175 гандлёвых аб’ектаў з агульнай гандлёвай плошчай 14027 м.кв., 27 агульнадаступных аб’ектаў грамадскага харчавання на 761 пасадачных месцаў, 8 аптэк з агульнай гандлёвай плошчай 296 м.кв.

З агульнай колькасці гандлёвых аб’ектаў: ​​

  • 7 (4%) – належаць дзяржаўным прадпрыемствам
  • 142 (81,1%) – ІП і камерцыйным арганізацыям
  • 26 (15%) – сістэме п/к (22 – Мінскае аблпо, 1 – ДУП «Аблкаапгандль», 3 – Уздзенскага райспажыўтаварыства)

З агульнай колькасці аб’ектаў грамадскага харчавання:

  • 4 (14,8%) на 160 пасадачных месцаў – прадпрыемствы Мінскага аблпо
  • 4 (14,8%) на 39 пасадачных месцаў – дзяржаўных прадпрыемстваў
  • 18 (66,7%) на 482 пасадачных месца – камерцыйных арганізацый і ІП.

Аптэчную сетку раёна прадстаўляюць 6 аптэк РУП «Мінская фармацыя» з агульнай гандлёвай плошчай 215 м.кв., 1 аптэка ТАА «Вест» на плошчы 50 м.кв., 1 ветэрынарная аптэка СПУП «Рудзенскі зааветснаб» з гандлёвай плошчай 31 м.кв.

Забяспечанасць насельніцтва гандлёвымі плошчамі на 1 тысячу чалавек складае 619,5 м.кв. (Пры нарматыве 600 м.кв).

Забяспечанасць насельніцтва месцамі ў агульнадаступнай сетцы прадпрыемстваў грамадскага харчавання на 1 тысячу чалавек складае 30,8 месцаў (пры нарматыве не менш за 22).

Аб’ём рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі за 2019 год склаў 84586,6 тыс.руб. або 102,1% у супастаўнай ацэнцы да ўзроўню мінулага года.

Удзельная вага рознічнага тавараабароту прадпрыемстваў сістэмы спажывецкай кааперацыі ў агульным тавараабароце гандлю раёна складае 9,2%, таваразварот грамадскага харчавання – 29,7% у тавараабароце грамадскага харчавання раёна.

У 2019 годзе адкрыта 12 новых гандлёвых аб’ектаў на агульнай плошчы 942 м.кв., у тым ліку крама «У Міколы» ПГУП «У Міколы» (251 м.кв.) у г.Узда, магазін ТПС ПГУП «Салановіч» у аг.Возера (100 м.кв.), крама «Капеечка» ЗАТ «Дабраном» у г .Узда (108 м.кв.), і 9 аб’ектаў грамадскага харчавання на 154 пасадачных месцаў, у тым ліку рэстаран «Гудзон» ТАА «Вясёлка-свет» на 25 месцаў, кафэ «ВАR #13» ТАА «КоанТрэйд» у в. Каралёў на 20 месцаў.

Інфармацыя аб парадку, умовах і кошту прадастаўлення аплатных тэрміналаў арганізацыям гандлю (сэрвісу)

Рэкамендацыі па рэалізацыі тытунёвых вырабаў

Інфармацыя па аптовых базах і імпарцёрам (прапановы для ІП па імпартных таварах)

Небяспека піўнога алкагалізму

Чым пагражае празмернае ўжыванне алкагольных напіткаў

Інфармацыя аб рэалізацыі алкаголю непаўналетнім асобам

Пералік аб’ектаў гандлю Уздзенскага раёна, у якіх арганізаваны збор ад фізічных асоб тавараў, страціўшых спажывецкія якасці, і адходаў упакоўкі