Грамадскія арганізацыі. Палітычныя партыі
Ва Уздзенскім раёне дзейнічаюць наступныя арганізацыйныя структуры палітычных партый:
• Уздзенская раённая арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі, якая мае ў сваім складзе Хатлянскую першасную арганізацыю КПБ;
• Уздзенскае раённае аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь»
На тэрыторыі раёна ажыццяўляюць сваю дзейнасць 20 раённых і 154 пярвічныя арганізацыйныя структуры грамадскіх і рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў.
Актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна прымаюць члены раённых арганізацый і арганізацыйных структур: ГА «БРСМ», РГА «Белая Русь», Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь (ДТСААФ), ГА «Беларускі саюз афіцэраў», ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», ГА «Беларускі Саюз жанчын».
Самым шматлікім грамадскім аб’яднаннем у раёне з’яўляюцца прафсаюзы. На тэрыторыі раёна дзейнічаюць 4 раённыя і 99 пярвічных арганізацый прафесійных саюзаў.
Партыі і грамадскія аб’яднанні дзейнічаюць у рамках заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Іх дзейнасць не аказвае негатыўнага ўплыву на сацыяльна-палітычную сітуацыю ў раёне.