Старшыня Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта
КОЛАС ДЗМІТРЫЙ АНАТОЛЬЕВІЧ

Ажыццяўляе кіраўніцтвадзейнасцю Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам), кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці першага намесніка старшыні, намеснікаў старшыні, кіраўніка спраў райвыканкама.
Арганізуе ўзаемадзеяннерайвыканкама з пракуратурай і судом Уздзенскага раёна, Уздзенскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўпраўлення следчага камітэта па Мінскай вобласці, вышэйстаячымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі.
Курыруе пытаннідзяржаўнай кадравай палітыкі, бюджэту, фінансаў, падаткаў, асноўныя напрамкі развіцця галін народнагаспадарчага комплексу, эканомікі раёна і каардынуе іх дзейнасць.
Ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю :
адасобленай групы ваеннага камісарыята Дзяржынскага і Уздзенскага раёнаў Мінскай вобласці.
З’яўляецца начальнікам раённай тэрытарыяльнай абароны.
Першы намеснік старшыні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Міхалёў Дзмітрый Аляксандравіч

Уздзенскі райвыканкам: 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22, кабінет №111, тэлефон (8-01718) 65-4-41
Курыруе пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, лясной гаспадаркі, зямельных адносін, аховы навакольнага асяроддзя, рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» у аграпрамысловым комплексе раёна, планавання, фінансавання, матэрыяльнага забеспячэння будаўніцтва ў аграпрамысловым комплексе, развіцця фермерскіх гаспадарак; рэфармавання сельскагаспадарчых арганізацый, развіцця садаводства, асабістых падсобных гаспадарак, закупа прадукцыі сельскай гаспадаркі ў насельніцтва, захавання правілаў аховы працы ў аграпрамысловым комплексе, ўкаранення энергазберагальных тэхналогій у аграпрамысловым комплексе, аказання сельскагаспадарчым арганізацыям шэфскай дапамогі арганізацыямі і ўстановамі раёна, арганізацыі і правядзення рэспубліканскіх, абласных і раённых суботнікаў і нядзельнікаў у аграпрамысловым комплексе, развіцця шэфскіх сувязяў паміж арганізацыямі г.Мінска і сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна, падбору і расстаноўкі кадраў ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама, а таксама дзейнасць:
Адказвае за забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікам курыруемых галін.
Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з прафсаюзам аграпрамысловага комплексу, з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, установамі, з установай «Уздзенская раённая арганізацыйная структура РДГА «БТПР» па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі, забяспечвае падрыхтоўку праектаў рашэнняў Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) паляўнічых угоддзяў і водных аб’ектаў у арэнду, узгадняе іх адпаведна з Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і тэрытарыяльным органам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, уносіць вышэйпаказаныя праекты рашэнняў на разгляд у Уздзенскі раённы Савет дэпутатаў, забяспечвае падрыхтоўку праектаў дагавораў арэнды паляўнічых угоддзяў, узгадняе іх з Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, забяспечвае падрыхтоўку праектаў дагавораў арэнды водных аб’ектаў, узгадняе іх з тэрытарыяльным органам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і з землекарыстальнікамі зямельных участкаў, на тэрыторыі якіх размешчаны водныя аб’екты.
Ажыццяўляе кантроль за выкананнем дзеючага прыродаахоўнага заканадаўства ў фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў, за вядзеннем паляўнічай гаспадаркі.
Намеснік старшыні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта
ЖАНДАРМАВА АНЖЕЛА АЛЕГАЎНА

Уздзенскі райвыканкам: 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22, кабінет №307, тэлефон 65-3-41.
З 30 лістапада 2017 года – намеснік старшыні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта, які курыруе пытанні сацыяльнай сферы і ідэалагічнай працы.
Курыруе пытанні сацыяльна-культурнай сферы, адукацыі, аховы здароўя, спорту, ідэалагічнай работы, друку, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарнай дзейнасці, ажыццяўляе ўзаемадзеянне з Саветамі дэпутатаў ўсіх узроўняў.
Каардынуе дзейнасць :
Адказвае за забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікам арганізацый курыруемых галін.
Ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва аховай працы на тэрыторыі раёна. У рамках сваёй кампетэнцыі ажыццяўляе каардынацыю работы з насельніцтвам раёна.
Каардынуе пытанні ўзаемадзеяння райвыканкама з вышэйстаячымі органамі кіравання ў сферы ідэалогіі, грамадска-палітычнай інфармацыі, аховы здароўя, адукацыі, культуры, сацыяльнай абароны, фізічнай культуры, спорту і турызму, рэлігіі, нацыянальнасцяў, маладзёжнай палітыкі, сацыяльных пытанняў па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама забяспечвае ўзаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі, галіновымі прафсаюзамі, палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі і аб’яднаннямi сацыяльна-культурнай сферы, маладзёжнымi арганізацыямі.
Арганізуе на тэрыторыі раёна працу па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», правядзенне рэспубліканскіх, абласных і раённых суботнікаў і нядзельнікаў у курыруемай сферы, выкананню праграм зніжэння злачыннасці, карупцыйных злачынстваў, папярэджанні п’янства і алкагалізму, правядзенне грамадска-масавых мерапрыемстваў, падрыхтоўку і правядзенне рэспублiканскiх рэферэндумаў, выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, выкананне заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
Намеснік старшыні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта
КАЖАМЯКА ВАДЗІМ МІКАЛАЕВІЧ

Курыруе пытанніэканомікі, падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі, інвестыцыйнай дзейнасці, маёмасных адносін (уключаючы ўпраўленне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці якая знаходзіцца ва ўласнасці раёна), прадпрымальніцтва, ліцэнзаванне гандлю, працы (акрамя аховы працы), гандлю, аказання бытавых паслуг насельніцтву, прыдарожнага сэрвісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання), знешнеэканамічнай дзейнасці, імпартазамяшчэння, развіцця прамысловага, паліўнага комплексу раёна, энергаэфектыўнасці, якасці і канкурэнцыі прадукцыі прамысловасці, збору адходаў чорных і каляровых металаў , рэкламы, збору грашовых сродкаў ад рэспубліканскіх, абласных і раённых суботнікаў, іх правядзенне ў курыруемых галінах, выдачы дазволаў на права нарыхтоўкі і закупкі дзікарослых раслін і іх частак.
Каардынуе дзейнасць:
– аддзела эканомікі райвыканкама;
– упраўлення па працы, занятасцii сацыяльнай абароне райвыканкама (у частцы пытанняў працы і выплаты заработнай платы);
– Уздзенскага ўчастка філіяла «Аўтамабільны парк № 15» адкрытага акцыянернага таварыства «Мінаблаўтатранс» (у частцы фінансавага стану і заработнай платы).
Курыруе пытаннi, аднесеныя да дзейнасці райвыканкама:
– упраўленне па працы з плацельшчыкамі па Уздзенскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзяржынскаму раёну;
– аддзел статыстыкі Уздзенскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці;
– прадстаўніцтва Беларускага ўнітарнага прадпрыемства «Белдзяржстрах» па Уздзенскім раёне;
– прадпрыемствы сферы бытавых паслуг, прамысловасці, грамадскага харчавання, гандлю, банкі па-за залежнасці ад формы ўласнасці і падпарадкаванасці.
Каардынуе работу па выкананню патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы», Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь», па выкананні дзяржаўных сацыяльных стандартаў.
Адказвае за забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікам арганізацый курыруемых галін.
Арганізуе і кантралюе дзейнасць камісій:
– па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
– па кантролі за ходам пагашэння суб’ектамі гаспадарання запазычанасці за выкарыстаныя энергарэсурсы і аплатай бягучага спажывання.
Каардынуе работу па распрацоўцы і рэалізацыі праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Намеснік старшыні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта
РАЦКЕВІЧ МІКАЛАЙ ЛЕАНІДАВІЧ
Уздзенскі райвыканкам: 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22, кабінет № 213, тэлефон (8-01718) 55-6-70.

Ад 23 ліпеня 2019 года – намеснік старшыні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта.
Курыруе пытанні будаўнічага і дарожнага комплексу раёна, транспарту і камунікацый, сувязі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прамысловай бяспекі, надзвычайных сітуацый, сацыяльнай абароны грамадзян, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці па пытаннях збору, перапрацоўкі і ўтылізацыі другаснай сыравіны, акрамя лому і адходаў чорных і каляровых металаў, прыдарожнага сэрвісу, а таксама дзейнасць:
Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з абласнымі і рэспубліканскімі органамі кіравання па пытаннях будаўніцтва, архітэктуры, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, надзвычайных сітуацый. Адказвае за забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікам арганізацый курыруемых галін.
Арганізуе і каардынуе :
Кіраўнік спраў Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта
ЧАБАН МІКАЛАЙ МІКАЛАЕВІЧ
Уздзенскі райвыканкам: 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22, кабінет №308, тэлефон (8-01718) 65-6-41

З 11 ліпеня 2011 году – кіраўнік спраў Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта.
Курыруе гаспадарчы блок пытанняў дзейнасці райвыканкама і сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна, заключае дамовы на ўтрыманне і тэхнічнае абслугоўванне адміністрацыйнага будынка, ажыццяўляе арганізацыйна-тэхнічнае, гаспадарчае забеспячэнне дзейнасці райвыканкама, забяспечвае кантроль за рацыянальным выкарыстаннем каштарысу расходаў, кантралюе выкананне рэгламенту райвыканкама, прымае ўдзел у зацвярджэнні каштарысаў, праектаў на бягучы і капітальны рамонты, вядзе пратаколы апаратных нарад работнікаў райвыканкама, кіруе дзейнасцю ўпраўлення справамі райвыканкама.
Курыруе дзейнасць :
Забяспечвае рэалізацыю патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва», узаемадзеянне райвыканкама з вышэйстаячымі органамі кіравання і іншымі арганізацыямі па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ўпраўлення справамі райвыканкама.
Узначальвае адміністрацыйную камісію райвыканкама.