Мінскі аблвыканкам запусціў праект «Міншчына ганарыцца», прысвечаны 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На створаным інтэрнэт-партале podvig.minsk-region.by кожны жадаючы можа расказаць пра сваіх блізкіх, ураджэнцаў цэнтральнага рэгіёну, якія набліжалі як маглі Дзень Перамогі.
На сайце даступны раздзел, дзе можна дадаць ветэрана ў базу дадзеных, запоўніўшы ўсю інфармацыю, якая ёсць у вас. Такім чынам стваральнікі партала хочуць захаваць памяць аб кожным, хто ўнёс свой уклад у Перамогу. Фатаграфіі, імёны, званні і пасады – усё гэта павінна стаць здабыткам будучых пакаленняў.
На сайце таксама працуе раздзел «Сведкі Перамогі» . У ім можна азнаёміцца з біяграфіямі ветэранаў, якія жывуць цяпер у Мінскай вобласці. Даступна магчымасць прагляду дадзеных па раёнах і пошуку ветэранаў па прозвішчы.
У рубрыцы «Відэа» сабраны тэматычныя фільмы. База будзе папаўняцца новымі відэаролікамі.
Дадаць гісторыю удзельніка Вялікай Айчыннай вайны можна як на галоўнай старонцы, так і ў раздзеле «Дадаць ўдзельніка» . Пасля мадэрацыі інфармацыя з’явіцца на сайце.
Сёння ў Мінскай вобласці пражывае больш за 600 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, больш за 400 з’яўляюцца непасрэднымі ўдзельнікамі баявых дзеянняў. Яны – жывыя сведкі гісторыі. Ветэраны беражліва захоўваюць успаміны мінулага, якія дапамагаюць нам аднавіць і прайграць падзеі мінулай вайны, якая пакінула глыбокі рубец на сэрцы роднай Беларусі.