Выдача грамадзянам унікальнага ідэнтыфікатара
Для атрымання унікальнага ідэнтыфікатара грамадзяніну неабходна звярнуцца ў службу «адно акно» райвыканкама з пісьмовай заявай аб выдачы унікальнага ідэнтыфікатара па форме, зацверджанай вышэйпаказаным пастановай. Пры звароце неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу, а таксама даць пісьмовую згоду на правядзенне зверкі названых звестак з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах (сістэмах), уладальнікам якіх з’яўляецца Міністэрства ўнутраных спраў. Работнік службы «адно акно» райвыканкама ініцыюе прысваенне лагіна і фарміраванне першаснага пароля ў аўтаматычным рэжыме.
Дадаткова інфармуем, жыхарам Уздзенскага раёна таксама для атрымання інфармацыі аб тым, ці ўтрымліваюцца звесткі аб грамадзяніне ў базе дадзеных, можна звярнуцца ў пастаянна дзеючую камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва з дапамогай тэлефоннага званка або пісьмовага звароту, у тым ліку і на адрас электроннай пошты камісіі (адрас: 223411, Мінская вобл., г. Узда, вул. Савецкая, 22, старшыня камісіі – Пятровіч Ігар Анатольевіч, сакратар камісіі – Гулевіч Вераніка Аляксандраўна, тэлефон: +375 (1718) 65361, 54226, E-MAIL: utz szuzda@mail.ru).
Інфармацыя пра месцазнаходжанне службаў «адно акно» Мінскай вобласці, якія маюць магчымасць выдачы грамадзянам унікальнага ідэнтыфікатара