Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт

27.12.2024 15:05

Саўмін устанавіў стаўкі экспартных пошлін на лесаматэрыялы

Савет Міністраў устанавіў стаўкі вывазных мытных пошлін на лесаматэрыялы і прадукцыю дрэваапрацоўкі. Пастанова ўрада нумар 1009 ад 24 снежня 2024 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, стаўкі вывазных мытных пошлін на лесаматэрыялы і прадукцыю дрэваапрацоўкі, што вывозяцца з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, устаноўлены па 31 снежня 2025 года.

Так, пры экспарце лесаматэрыялаў, якія маюць адну і больш непрапілаваныя пласці таўшчынёй 50 мм і больш, стаўка ўстанаўліваецца на ўзроўні 100 еўра за 1 куб.м, для лесаматэрыялаў, якія маюць адну і больш непрапілаваныя пласці таўшчынёй меншай за 50 мм, – 15 працэнтаў ад мытнага кошту, але не менш як 20 еўра за 1 куб.м.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года.

https://blr.belta.by/