Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт

24.12.2024 15:11

Беларусь адкрые пасольства пры Святым Прастоле

Беларусь адкрые пасольства пры Святым Прастоле. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў ад 20 снежня 2024 года нумар 988, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастановай прадугледжваецца адкрыць пасольства Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле да 1 верасня 2025 года. Міністэрству фінансаў даручана ажыццяўляць фінансаванне расходаў на адкрыццё і ўтрыманне пасольства пры Святым Прастоле ў межах сродкаў, прадугледжаных МЗС у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.

https://blr.belta.by/