Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт

19.11.2024 10:07

Гарачая лінія па дастаўцы прадуктаў харчавання і лекаў адзінокім пажылым грамадзянам і інвалідам

Сацыяльная служба гатовая аказаць дапамогу адзінокім пажылым грамадзянам і інвалідам па дастаўцы прадуктаў харчавання і лекаў

З мэтай прафілактыкі распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам Covid-2019, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь інфармуе, што групай рызыкі заражэння выступаюць грамадзяне сталага ўзросту і людзі з аслабленым імунітэтам.

Для таго каб мінімізаваць пагрозу распаўсюджвання выпадкаў інфекцыі, выкліканай Covid-2019, просім адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў ўстрымацца ад наведвання месцаў масавага збору людзей (крамы, аптэкі).

Куды звяртацца за дапамогай

За аказаннем дапамогі па дастаўцы прадуктаў харчавання і лекаў для адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў трэба звяртацца ў ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” штодня з 8.00 да 17.00.

Заяўкі прымаюцца па тэлефоне 68-7-02.