Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт

06.11.2024 15:43 (обновлено: 24.12.2024 15:52)

Рух дазволены. Пасля рамонту адкрыўся мост ва Уздзенскім раёне

Адкрыццё маста, рух праз які было перакрыта, што давала кіроўцам нязручнасці з-за аб’езду, стала прыемнай навіной і добрым падарункам жыхарам Уздзеншчыны напярэдадні святкавання Дня кастрычніцкай рэвалюцыі.

За ходам рамонтных работ на мосце, які злучае вёскі Забалацце і Калінаўку, сачылі жыхары розных вёсак.

мост
дорога

Гэта дарога была самая кароткая, калі патрабавалася дабрацца ў райцэнтр. А з закрыццём моста вадзіцелі вымушаны былі рабіць круг больш як на 10 кіламетраў. Крыху прасцей было веласіпедыстам і пешаходам: для іх абсталявалі часовы памост.

– Рамонт дадзенага моста ледзь зацягнуўся па тэхнічных прычынах. Пра іх мы інфармавалі мясцовае насельніцтва праз газету, – кажа дырэктар ДРБУ-163 Вадзім Рабушка. – Увесну працы на мосце былі прыпыненыя ў сувязі са зменай праектных рашэнняў. У праект былі ўнесены карэкціроўкі і дапаўненні, пасля чаго, у ліпені, работы на гэтым аб’екце аднавіліся. Задзейнічаны тут былі не толькі нашы спецыялісты, але і прадстаўнікі даччынага прадпрыемства – МРБУ. Ва ўсталяваныя тэрміны ўклаліся. Зараз гэта дыхтоўны мост, з агароджай абапал, сігнальнымі ўкрапінамі, які адпавядае патрабаванням, што прад’яўляюцца да маставых збудаванняў.

https://zorkanews.by/