Праца дзіцячых аздараўленчых лагераў на Уздзеншчыне запланавана на працягу ўсяго летняга перыяду, з 1 чэрвеня па 27 жніўня. Не сумавалі рабяты ў самы разгар летніх канікулаў.
Па стане на 29 ліпеня ўсяго ў аздараўленчых, спартыўна-аздараўленчых лагерах пабывала або прадаўжаюць аздараўляцца 998 дзяцей (план на сезон – 1281). З гэтай колькасці 21 дзіця-сірата і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, з 13 праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, 29 дзяцей з сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, 230 дзетак са шматдзетных сем’яў, 18 дзяцей-інвалідаў. Бясплатнымі пуцёўкамі ў аздараўленчыя лагеры забяспечаны 21 дзіця-сірата.
На базе санаторнай школы-інтэрнат размешчаны абласны лагер для высокаматываваных дзяцей “Біт” з кругласутачным знаходжаннем.
Як адзначае вядучы спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Вольга Лятун, усе аздараўленчыя лагеры поўнасцю забяспечаны згодна са штатным раскладам педагогамі, медыцынскімі работнікамі, работнікамі харчаблока, абслуговым персаналам. У аздараўленчых, спартыўна-аздараўленчых лагерах створаны належныя бяспечныя ўмовы, забяспечваецца выкананне санітарна-эпідэміялагічных норм, забяспечваецца супрацьпажарная бяспека, арганізаваны прапускны рэжым, устаноўлены камеры відэаназірання; у лагеры “Буравеснік” ажыццяўляецца кругласутачнае дзяжурства супрацоўнікаў РАУС. Усе мерапрыемствы накіраваны на прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця, на творчае і інтэлектуальнае развіццё дзяцей, захаванне і ўмацаванне іх здароўя.